16 лістапада 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Семенюка (1940–2018), філосафа, палітолага, доктара філасофскіх навук (1990), прафесара (1993)
Уладзімір Андрэевіч Семянюк нарадзіўся 16 лістапада 1940 г. у в. Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі былі простыя сяляне, працавалі ў калгасе імя А В. Суворава. У сям’і было трое сыноў, усе змаглі атрымаць добрую адукацыю, заняць высокае становішча ў грамадстве. Старэйшы Пётр стаў вайскоўцам, сярэдні Мікалай быў галоўным аграномам у калгасе, Уладзімір, малодшы з братоў, стаў прафесарам філасофіі. Сястра Марыя працавала настаўніцай у Залескай сярэдняй школе.
16 кастрычніка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Церашчука (1955), ваеннага журналіста, публіцыста, заслужанага работніка культуры Расіі
Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.
6 мая 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лявонавіча Вяленкі (1898–1975), палявода, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Мікалай Лявонавіч Вяленка нарадзіўся 6 мая 1898 г. у вёсцы Залессе Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. скончыў Навагрудскае вучылішча. У 1922–1939 гг. — парабак. З 1939 г. — рабочы саўгаса.